«Нас, семярых работнікаў, у панядзелак выклікаў брыгадзір і завёў да сябе ў кабінет, пасля чаго ўручыў кожнаму па позве. Я грамадзянін Беларусі, іншыя мужыкі ў асноўным з Узбекістана.

Мы нават не чакалі, што такое можа быць, бо мы не маем нават дазволу на жыхарства Расіі, я ўжо не кажу пра грамадзянства і да таго падобнае. Позвы ў нас на заўтра. Мне пагражаюць звальненнем, а хлопцы іншыя амаль усе ўжо звольніліся і паехалі дадому, а я не магу звольніцца, у мяне ёсць шмат прычын.

Брыгадзір кажа, што, маўляў, ёсць указ Пуціна прызываць нават не грамадзян РФ. Мне кажуць, тыпу, на вайну цябе не адправяць, толькі звесткі ўдакладняць і ўсё, але я ўсё адно баюся», — расказаў беларус.

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
37
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
27