Пра ўспышку менінгіту ў Падмаскоўі 28 лістапада расказаў тэлеграм-канал Mash са спасылкай на сваякоў хворых. Паводле інфармацыі выдання, захварэлі супрацоўнікі склада інтэрнэт-крамы Ozon, якія жылі ў інтэрнаце ў пасёлку Нахабіна. У бальніцы было дастаўлена больш за 30 хворых, многія з іх апынуліся ў рэанімацыі, пісаў Mash.

Упраўленне Расспажыўнагляда па Маскоўскай вобласці пацвердзіла, што ў некаторых работнікаў складскога комплексу Ozon у Істры выявілі сімптомы менінгіту. Пры гэтым, паводле звестак Расспажыўнагляда, з прыкметамі гэтай хваробы было шпіталізавана 11 чалавек (колькі з іх беларусаў, не ўдакладнялася), а яшчэ 15 чалавек змясцілі ў медустановы з прыкметамі ВРВІ.

Менінгіт — запаленне абалонак галаўнога і спіннога мозгу, якое можа выклікаць глухату, эпілепсію, гідрацэфалію.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
23
Абуральна
5