Горад не будзе траціць грошы ні на ялінку, ні на ўпрыгожванні. Дрэва ўпрыгожаць цацкамі мінулых гадоў жоўтага і сіняга колераў, а таксама ў выглядзе галубоў. На вярхушцы ўсталююць герб Украіны, а ля падножжа — стэнды са сцягамі краін, якія дапамагаюць Кіеву падчас вайны.

Масавых мерапрыемстваў, фуд-кортаў і кірмашоў сёлета на Сафійскай плошчы не будзе.

У той жа час каля галоўнай ялінкі ў Кіеве можна будзе падзарадзіць тэлефон і іншыя гаджэты, паведаміў Клічко. Па яго словах, выдаткі возьме на сябе бізнэс. Каля ялінкі павінны паставіць генератар, а саму «лясную прыгажуню» ўпрыгожаць энергазберагальнымі гірляндамі.

Раней Клічко заявіў, што нельга «дазволіць Пуціну скрасці Каляды» і прыняў рашэнне аб усталяванні ялінкі. Хаця некаторыя былі супраць.

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1