Фота: тэлеканал «Царьград»
Пра выпадкі падпалаў машын з мілітарысцкай сімволікай паведамляюць афіцыйныя расійскія СМІ.
Пра серыю аналагічных падпалаў у Омску піша тэлеграм-канал Mash.
Расійская паліцыя таксама паведаміла пра затрыманне жыхара Наварасійска (Краснадарскі край), які пэцкаў фарбаў і біў шкло ў аўтамабілях з літарай Z.
Падобныя выпадкі рэгіструюцца ад самага пачатку вайны, хоць расійская паліцыя заводзіць крымінальныя справы. Шавіністычныя расійскія СМІ пісалі пра такія інцыдэнты ў Кемераве, Растове-на-Доне, Сургуце, Белгарадзе, ва Уладзімірскай вобласці, у Крыме, Санкт-Пецярбургу, Кастраме, Маскве, Краснадары, Пяцігорску.





