Канчатковае рашэнне яшчэ не прынята, падкрэсліваюць крыніцы, аднак гэта дазволіла б Злучаным Штатам пачаць крымінальны пераслед ПВК і асобных яе членаў і накласці арышт на іх актывы па ўсім свеце.

ПВК «Вагнер», звязаная з набліжаным да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна бізнэсоўцам і прыхільнікам вайны з Украінай Яўгенам Прыгожыным, была заснаваная ў 2014 годзе і актыўна дзейнічала там, дзе ў Расіі маюцца важныя інтарэсы, у прыватнасці, у Сірыі, Лівіі і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.

Ва Украіне байцы ПВК бралі ўдзел у баявых дзеяннях з пачатку расійскага ўварвання.

Раней дэпутаты Еўрапарламента таксама заклікалі ўнесці ПВК «Вагнер» у спіс тэрарыстычных арганізацый, але на сённяшні дзень гэта зрабіла толькі Эстонія.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру