На кадрах відаць, як легкавік едзе па кальцы. У нейкі момант заднія дзверцы ў ім адчыніліся і з машыны на дарогу выпала дзіця.
На шчасце, дзіця адразу забрала з праезнай часткі пасажырка гэтага ж аўто, якая з яго выскачыла.
Пасля ДАІ знайшла кіроўцу аўтамабіля, з якога выпала дзіця. Высветлілася, што хлопчыку тры гады, ён абышоўся толькі спалохам.
Падчас руху дзіця не было прышпілена, адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі. Гэта дазволіла яму самастойна выбрацца з дзіцячага крэсла і адчыніць дзверы. 32-гадоваму кіроўцу — бацьку хлопчыка пагражае штраф у памеры ад 2 да 8 базавых велічынь па ч. 14 арт. 18.13 КаАП.





