Фота: commons.wikimedia.org

Фота: commons.wikimedia.org

Суду перадалі нумары тэлефонаў і IP-адрасы адміністратараў каналаў, якія абвінавачваюцца ў несанкцыянаваным распаўсюдзе навучальных матэрыялаў, падрыхтаваных кампаніяй Campus Private Limited і яе выкладчыкам Ніту Сінгхам, прызначаных для розных конкурсных экзаменаў. Гэта сказана ў судовай пастанове ад 24 лістапада.

Там жа сказана, што адвакаты і следства не маюць права раскрываць даныя гэтых людзей публічна, а таксама што з гэтымі данымі азнаёміўся суд.

Суд цягнецца даволі доўга. 30 жніўня быў адхілены аргумент Telegram пра тое, што кампанія не можа дзяліцца данымі, бо серверы знаходзяцца ў Сінгапуры, дзе суд забараняе іх раскрываць. Раней кампанія блакавала каналы, якія распаўсюджвалі матэрыялы кампаніі Campus Private Limited, але гэтага, па меркаванні суда, было недастаткова, бо пастаянна ствараліся новыя. 

«Суды Індыі будуць цалкам абгрунтавана змушаць Telegram прытрымлівацца індыйскага заканадаўства і выконваць пастановы індыйскіх судоў аб раскрыцці адпаведнай інфармацыі, якая тычыцца злачынцаў. Парушальнікам не можа быць дазволена шукаць прытулку ў палітыцы Telegram толькі на той падставе, што яго сервер знаходзіцца ў Сінгапуры», — сказана ў рашэнні суда.

Рашэнне па справе Ніту Сінгха супраць Telegram з'яўляецца прэцэдэнтам і будзе падставай для іншых выносіць загады на карысць праваўладальнікаў. Цяпер вядома пра некалькі такіх пазоваў да кампаніі.

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
25