Паводле прагнозу, ВУП запланаваны ў памеры 103,8% да ўзроўню 2022 года. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны скласці 104,1%, а інвестыцыі ў асноўны капітал — 122,3%. Для экспарту тавараў і паслуг гэты паказчык чакаюць на ўзроўні 105,5%.

Галоўнай крыніцай росту эканомікі павінна пры гэтым стаць нарошчванне інвестыцый у асноўны капітал. Інвеставаць плануюць па трох асноўных кірунках: у будаўніцтва жылля і інфраструктуру (7,7 млрд рублёў), стварэнне і развіццё інфраструктуры ў рэгіёнах (7,9 млрд), а таксама ў інвестпраекты і тэхнічнае перааснашчэнне (31,2 млрд).

Што тычыцца экспарту, то ён запланаваны ў памеры 47,7 млрд даляраў пры тэмпах росту 105,5%. Аб'ём паставак у Расію плануюць павялічыць на 6,5%, у Кітай — на 15%, у краіны Афрыкі — на 10%.

Па прагнозах, станоўчае сальда знешняга гандлю па выніках года павінна скласці $1,6 млрд. Для намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты прагноз усталявалі на ўзроўні 1938 рублёў, для бюджэтнікаў — 1454.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Не верю ни одному слову, ни одной цифре / Адказаць
28.11.2022
Господи, лукашисты, в жирные годы, без войны, без санкции ничего не показали и не смогли сделать, а теперь, в войне, под санкциями что-то сделают.
 Ну, если начнут минус 5% перерисовывать в плюс 5%, тогда да.....
 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру