Праўленне Нацбанка Беларусі сваёй пастановай №378 ад 6 кастрычніка зацвердзіла інструкцыю аб ажыццяўленні аперацый з банкаўскімі аплатнымі карткамі і аплатнымі інструментамі, якія забяспечваюць іх выкарыстанне.

Дакумент змяшчае падрабязныя азначэнні тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца, а таксама закранае пытанні эмісіі і распаўсюджвання аплатных картак.

Напрыклад, банкі атрымаюць магчымасць выпускаць свае карткі з дапамогай спецыяльных апаратаў самаабслугоўвання — картаматаў. Як правіла, гэтыя аўтаматы выкарыстоўваюцца для замены картак са скончаным тэрмінам дзеяння.

Адзначана, што платныя абвесткі аб аперацыях з выкарыстаннем карткі (выдача і ўнясенне наяўных, плацяжы і г.д.) праз push-апавяшчэнне або SMS-паведамленне банкі змогуць падключаць кліенту выключна пры наяўнасці ягонай згоды.

Таксама ў інструкцыі ёсць раздзел, які тычыцца аплатнага эквайрынгу (у тым ліку інтэрнэт-эквайрынгу). У дакуменце гаворыцца, што банкі змогуць аказваць гандлёвым і сэрвісным арганізацыям, а таксама аплатным агрэгатарам такую паслугу па картках толькі трох плацежных сістэм: БЕЛКАРТ, Mastercard і Visa. Кітайская UnionPay, якую таксама выкарыстоўваюць у Беларусі, не згаданая.

Акрамя таго, інструкцыя тычыцца пытанняў працэсінгу, аплатных аперацый з выкарыстаннем картак і многіх іншых нюансаў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3