Палкоўніку Вадзіму Бойку, які працаваў у Ціхаакіянскім ваенна-марскім вучылішчы ва Уладзівастоку, даручылі адрамантаваць ваенную тэхніку для мабілізаваных і падрыхтаваць навабранцаў да баявых дзеянняў, паведамляе выданне «Сірэна».
Бойка шмат разоў дакладваў кіраўніцтву пра тое, што тэхніка няспраўная, а рыштунку для мабілізаваных няма, аднак Вадзіму ніяк не дапамагалі.
14 лістапада пасля праверкі палкоўніку сказалі, што завядуць супраць яго крымінальную справу аб страце і псаванні дзяржмаёмасці на 100 млн рублёў і забяруць уласнасць у кошт доўгу, напісала яго жонка.
Юлія адзначае, што пасля пачатку мабілізацыі яе муж месяц пакутаваў на бяссоніцу і схуднеў на 15 кілаграмаў. Яна просіць Пуціна прасачыць, як расследуюць крымінальную справу аб смерці яе мужа, і «прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных».
Бойка застрэліўся раніцай 16 лістапада. Як мяркуецца, ён пяць разоў стрэліў сабе ў грудзі.





