Адпраўка мабілізаваных
«Хлопца схапілі літаральна каля дома, сам ён не хацеў ехаць на вайну, але не меў магчымасці схавацца ад ваенкамата. І ў выніку вырашыў праблему вось такім спосабам. Магчыма, паўплывала яшчэ і тое, што тут сярод мабілізаваных адны размовы пра тое, што ім перадаюць землякі, ужо адпраўленыя ў зону «СВА». На цывілцы ён не чуў толкам аб тым, якое там пекла. Тут ад гэтых размоў не ўцячэш, вось ён і псіхануў», — кажуць знаёмыя мабілізаванага.





