Студэнта юрфака асудзілі да двух год калоніі па палітычнай справе
22-гадовага Уладзіміра Запольскіх абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Судовы працэс вяла суддзя Святлана Бандарэнка, піша «Вясна».
Хлопец быў затрыманы 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.
Таксама Уладзімір павінен будзе выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ