Амаль праз год Ганну, Дзяніса Гуціна і Вікторыю Кульшу ў судзе Заводскага раёна Мінска асудзілі да 2,5 года калоніі па ч. 1 і ч. 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці). Слуханні па справе праходзілі ў закрытым рэжыме. Вядома, што на судзе палітвязні віну не прызналі.

Ганна адбывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4. Сёння яна выйшла на волю.

13 чэрвеня палітзняволеную Вікторыю Кульшу асудзілі па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі) яшчэ да года калоніі.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0