Фота: AP

Даследаванне, якое працягвалася ўвесь гэты год, дапамагло спецыялістам не толькі вывучыць складаныя гідратэхнічныя збудаванні пад Калізеем, але і лепш зразумець звычкі жыхароў Старажытнага Рыма і іх паўсядзённае жыццё.

У прыватнасці, археолагі выявілі ў каналізацыйнай і дрэнажнай сістэмах насенне інжыра, вінаграду, вішні, ажыны і дыні, а таксама сляды алівак, грэцкіх арэхаў і іншай ежы, якую гатавалі проста на трыбунах у імправізаваных мангалах.

Акрамя таго, там знайшлі парэшткі жывёл, якіх выкарыстоўвалі ў баях і розных гульнях на арэне: косткі мядзведзяў, львоў і ягуараў, а таксама сабак, сярод якіх былі нават таксы.

Сярод іншых знаходак — больш за 50 бронзавых манет познерымскага перыяду, а таксама сярэбраная манета прыкладна 170-171 гг. нашай эры, адчаканеная ў гонар дзесяцігоддзя праўлення імператара Марка Аўрэлія.

У ходзе даследавання археолагі расчысцілі каля 70 метраў дрэнажных сцёкаў і каналізацыйных каналаў пад Калізеем, які застаецца адной з самых наведвальных славутасцяў Італіі.

«Такія знаходкі даюць нам уяўленне пра вопыт і звычкі тых, хто прыходзіў сюды падчас працяглых імпрэзаў», — сказала дырэктар археалагічнага парку Калізея Альфансіна Русо.

Работы вяліся ў раёне паўднёвага калектара амфітэатра, які быў забіты і не выкарыстоўваўся фактычна з 523 года нашай эры, калі Калізей прыйшоў у заняпад і перастаў быць арэнай (у розны час яго выкарыстоўвалі ў якасці крэпасці, бальніцы і нават прадзільнай фабрыкі).

Паколькі старажытная сістэма каналізацыі была фактычна запячатана смеццем і зямлёй, а вада туды не паступала, многія пахаваныя там рэчы засталіся некранутымі альбо вельмі добра захаваліся. Каб іх дастаць, археолагі выкарыстоўвалі дроны з дыстанцыйным кіраваннем.

«Калі ўзброімся фантазіяй, — кажуць археолагі, — мы можам уявіць, як зіхоткія манеты кідаюць у натоўп, і адна з іх падае на пясок арэны, а затым выносіцца разам з крывёю людзей і жывёл у каналізацыю, каб праз больш як 1500 гадоў расказаць нам пра зачараванне і вар'яцтва тых гульняў і тых дзён».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Дзед / Адказаць
25.11.2022
Дарэчы, гладыятары, каб быць моцнымі і выносьлівымі (не елі мяса) , былі вегітарыянцамі. Зарас магчыма і звычайны люд быў у большасьці вегітарыянскім.
0
Valadzimir / Адказаць
26.11.2022
Якая сумная, красамоўная і ганебная паралель: у Італіі, каб больш даведацца пра жыцьцё сваіх продкаў, корпаюцца ў старажытных каналізацыйных адкідах, а ў Белоруссии-Беларусі ў той жа час даламываюць-руйнуюць старадаўнія храмы - помнікі архітэктуры...
1
бабка / Адказаць
26.11.2022
ой, да. помню-помню. и какали ба
бочками
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру