«Я разумею, што ўсё заклапочаны сітуацыяй і тым, што будзе з Крымам», — сказаў ён, адзначыўшы, што, калі прапанаванае Украіне рашэнне прадугледжвае, што паўвостраў застанецца ў складзе Расіі, «на гэта не варта марнаваць свой час».

Паводле слоў украінскага лідара, узброены канфлікт не завершыцца да таго часу, пакуль краіна не верне сабе страчаныя тэрыторыі, у адваротным выпадку аднаўленне баявых дзеянняў будзе пытаннем часу.

У жніўні Зяленскі казаў, што Украіна гатовая вяртаць Крым «любымі сродкамі, якія палічыць правільнымі». Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Крыма Сяргей Аксёнаў у адказ заявіў, што паўвостраў ніколі не перастане быць часткай Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?