«Латвійскі бок абумоўлівае неабходнасць дэмантажу моста правядзеннем работ па будаўніцтве інжынерна-тэхнічнай інфраструктуры на латвійска-беларускай мяжы», — заявіў «Віцебскім вестям» афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка. Ён таксама адзначыў, што знос моста трэба ўзгадняць паміж урадамі трох дзяржаў, бо ён значыцца на дэмаркацыйных картах і з'яўляецца элементам пагаднення аб сутыку межаў, падпісанага ў 2010 годзе.

Знесены мост знаходзіўся ля так званага Кургана Дружбы — мемарыяльнага комплексу, усталяванага на сутыку межаў Расіі, Беларусі і Латвіі 3 ліпеня 1959 года. Раней Латвія знесла са свайго боку частку памятнай экспазіцыі, якая мусіла нагадваць пра супрацоўніцтва беларускіх, расійскіх і латышскіх савецкіх партызан падчас Другой сусветнай вайны. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру