У судзе Фрунзенскага раёна Мінска разгледзелі чарговую крымінальную справу гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава.

Музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
  • арт. 188 (паклёп);
  • ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і персанальных даных).

Суддзя Андрэй Млечка прысудзіў Плюшчаву 3 гады калоніі і 300 базавых велічыняў штрафу з улікам папярэдняга прысуду, паведамляе «Вясна».

4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да 2 гадоў калоніі з канфіскацыяй асабістага аўтамабіля. Яму таксама прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?