Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што памежны нарад знайшоў цела мужчыны афрыканскай знешнасці учора, 23 лістапада, паблізу польскіх загарод. Труп замежніка знаходзіўся ля брамкі, прызначанай для міграцыі жывёл.

Для высвятлення абставінаў здарэння на месца выклікана следча-аператыўная група.

ДПК паведамляе, што з пачатку года гэта ўжо пятая смерць на мяжы з Польшчай. 21 і 19 лістапада, 2 кастрычніка, 3 красавіка каля польскіх загарод былі знойдзеныя целы бежанцаў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0