Каляндар будзе карысны не толькі тым, хто робіць першыя крокі ў вывучэнні беларускай мовы, але таксама ўзбагаціць слоўнікавы запас добрых знаўцаў роднай мовы.

Вось, да прыкладу, ці ведаеце вы, што такое вехцік? А жырандоля ці ветах? У календары шмат сакавітых, адметных слоўцаў на самыя розныя тэмы.

Пачынаецца каляндар касмічна-геаграфічнай тэмай. Тут ёсць назвы некаторых сузор’яў, бакоў свету, прыродных з’яў. У лютым каляндар прапануе завітаць на кухню ды даведацца назвы посуду. У сакавіку і красавіку, як і мае быць з надыходам вясны, выходзім з хаты ў двор ды вывучаем, што навокал.

У траўні даведаемся назвы розных інструментаў, чэрвеньскі разварот календара дапаможа выправіцца ў вандроўку…

А якім тэмам прысвечаны іншыя месяцы, даведаецеся, калі набудзеце каляндар.

Яго ўжо можна знайсці ў мінскіх крамах і кнігарнях «Кніжная шафа», «Умный кит» (Корш-Сабліна, 3), ГЦ «Купалаўскі» (крама 41-42, ст.м. Кастрычніцкая), краме «Цудоўня» ў Гродне, кнігарні «Крыніцы ведаў» у Бабруйску, інтэрнэт-кнігарнях knihi.by, tn.by, kniganosha.by, kniger.by.

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1