Цягнікі на вакзале ў Вільні. Фота: J. Stacevičius / LRT

Цягнікі на вакзале ў Вільні. Фота: J. Stacevičius / LRT

Цягнікі будуць хадзіць штодзённа па маршруце Кракаў — Варшава — Беласток — Сувалкі — Вільня з кароткай перасадкай у Моцкаве. Дарога з Варшавы ў Вільню будзе займаць 9 чыстых гадзін.

З улікам розніцы ў часе дарога ў Літву будзе атрымлівацца 10 гадзін, а назад — 8.

З Варшавы да Кракава дарога будзе займаць дадаткова яшчэ тры з паловай гадзіны.

Цягнік будзе камфортнай альтэрнатывай аўтобусу. Яны са сталіцы Літвы ў сталіцу Польшчы ходзяць па начах. І недарагой — самалёту. Са сталіцы Літвы ў сталіцу Польшчы лётаў толькі польскі «Лёт», білеты на яго былі дастаткова дарагія. Цэны ж на цягнік маюць пачынацца ад некалькіх дзясяткаў еўра.

З Варшавы цягнік будзе адпраўляцца ў 7:35, з Беластока — у 10:46, прыбыццё на перасадачную станцыю Моцкава — 14:41. А далей з Моцкава да Вільні цягнік адпраўляецца а 15:05 і прыбывае ў Вільню ў 17:34.

Цягнік з Вільні будзе адыходзіць а 12:10, у Моцкаве ён будзе а 14:41. З Моцкава да Беластока цягнік ад'язджае а 15:14. У Беластоку ён а 17:16, у Варшаве — у 20:14.

Раней з Польшчы ў Літву хадзілі цягнікі толькі з Беластока да Коўна і толькі на выхадных.

Клас
76
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
11