У Мінскім судзе на пасяджэнні па «справе АГСБ» пракурор запрасіў усім фігурантам ад 14 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Пракурор запрасіў прызнаць Наталлю Мацвееву вінаватай і прызначыць ёй 14 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 400 базавых велічынь. Менавіта Мацвееву дзяржабвінавачанне лічыць арганізатарам злачынстваў. Пракурор папрасіў суд улічыць у якасці змякчальнай акалічнасці прызнанне віны, а таксама выкананне Мацвеевай умоў дасудовага пагаднення са следствам.

Для Вадзіма Гулевіча пракурор запрасіў 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 600 базавых велічынь.

Для Кірыла Ашурка пракурор запрасіў да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 400 базавых велічынь.

Аляксею Глотаву запрасілі прызначыць 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 700 базавых велічынь.

Такі ж прысуд пракурор запрасіў для Дзмітрыя Сасноўскага.

Кожнаму з іх выстаўленыя абвінавачанні ў суме па дзесяці артыкулах. Сярод іх — удзел у арганізацыі, створанай для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці (частка 2 артыкула 290-4 КК); падрыхтоўка і саўдзельніцтва ў акце тэрарызму і ўдзел у акце тэрарызму (частка 1 артыкула 13 і частка 2 артыкула 289 КК, частка 6 артыкула 16 і частка 2 артыкула 289, частка 2 артыкула 289 КК); заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК); распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы (частка 1 артыкула 130 КК).

Чытайце таксама:

«Справа АГСБ»: як КДБ арганізоўваў «тэракты»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7