Узрост жанчыны невядомы, але вядома, што яна больш за 17 гадоў працавала натарыусам, апошняе месца працы — Натарыяльная кантора №2 Савецкага раёна горада Мінска.

Сілавікі кажуць, што знайшлі яе праз «дваравы чат». Але, мяркуючы па скрыншотах з відэа, адбылося гэта не зусім так. Жанчына нічога туды не перасылала і нават амаль не пісала там паведамленняў.

Адзінае, што яны дэманструюць у перапісцы — дыялогі ў тэлеграме падчас перапіскі з нейкімі людзьмі, у якіх меліся фота з пратэстаў. То-бок, хутчэй за ўсё, жанчына трапіла пад «гарачую руку», бо перапіску з ёй знайшлі ў іншага затрыманага чалавека (магчыма, кагосьці з дваравога чата).

І гэта яшчэ раз падкрэслівае тое, як важна чысціць фота на вашых тэлефонах (наш гайд — тут) і ўсе дыялогі ў тэлеграме, а таксама рэгулярна выдаляць кэш медыя і кэш базаў даных тэлеграма.

Ці заведзеная супраць жанчыны крымінальная справа — невядома, але гэта магчыма, бо ў перапісцы відаць яе фота з праезнай часткі.

Усяго ў Беларусі на гэты момант заведзеныя да 12 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў, іх фігурантамі сталі дзясяткі тысяч людзей. Дакладныя лічбы невядомыя. З прапаганды, якой суправаджаюцца рэпрэсіі, вынікае, што лукашэнкаўцы хочуць дабіцца, каб беларусы больш ніколі не патрабавалі свабодных выбараў і права народа самому выбіраць уладу.

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
19
Абуральна
178