Фота: BBC Food

Каб згатаваць рысавы пірог з апельсінам, вам спатрэбіцца:

  • 1,7 літра малака
  • 1 струк ванілі (можна замяніць на 15 грамаў ванільнага цукру ці на 1—2 грамы ваніліну)
  • цэдра паловы лімона, парэзаная на буйныя кавалкі
  • 200 грамаў цукру
  • 300 грамаў рысу, найлепш пасуе сорт арборыа
  • 5 вялікіх яек
  • 50 мілілітраў апельсінавага лікёру (можна замяніць на апельсінавы сок)
  • 40 грамаў разынак
  • нацёртая цэдра аднаго апельсіна + яшчэ трохі цэдры для падачы
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце форму для пірага са здымным дном дыяметрам прыкладна 24 сантыметры, вышмаруйце яе маслам і засцяліце паперай для выпякання.
  2. Заліце малако ў вялікую каструлю, дадайце ваніль, цэдру лімона і цукар, давядзіце да кіпення. Пакладзіце ў каструлю рыс і варыце яго на слабым ці сярэднім агні каля 20—25 хвілін, пакуль рыс не стане амаль гатовы і не ўбярэ ў сябе малако (але ён усё яшчэ павінен захоўваць кансістэнцыю крэму). Здыміце рыс з пліты і дайце астыць. Прыбярыце з каструлі цэдру і, калі выкарыстоўвалі, струк ванілі.
  3. Узбіце ў місцы жаўткі з апельсінавым лікёрам. У іншай місцы ўзбіце бялкі да цвёрдых пікаў.
  4. Да астуджанага рысу дадайце жаўтковую сумесь, потым умяшайце ўзбітыя бялкі, пасля іх — разынкі і апельсінавую цэдру. Выліце ў падрыхтаваную форму і запякайце ў духоўцы 1 гадзіну. Падавайце цёплым або халодным, перад падачай пасыпце невялікай колькасцю апельсінавай цэдры.

Рэцэпт на выхадныя. Суп-пюрэ з батату — лёгкая ў гатаванні экзотыка

Хочаце захоўваць яблыкі дома? Вось як гэта рабіць, каб яны не згнілі

Рэцэпт на выхадныя. Маркоўны хлеб — смачная і простая выпечка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру