Фота: President.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што Расія не хоча міру, а «кароткатэрміновага перамір'я», «перадышкі» ў баявых дзеяннях для аднаўлення сіл. Аб гэтым ён заявіў у ходзе анлайн-выступлення на міжнародным форуме па бяспецы ў Галіфаксе.

На думку Зяленскага, «некаторыя могуць назваць гэта канцом вайны, але такая перадышка толькі пагоршыць сітуацыю». Ён заявіў, што саступкі ў пытаннях тэрытарыяльнай цэласнасці або суверэнітэту Украіны і іншыя «амаральныя кампрамісы» не прывядуць да міру, дасягнуць яго можна толькі ў выніку «поўнага дэмантажу ўсіх элементаў расійскай агрэсіі».

Зяленскі нагадаў, што ва ўкраінскай «формуле міру», якую ён прадставіў удзельнікам саміту G20, дзесяць пунктаў, у тым ліку вывад расійскіх войскаў, вызваленне ўсіх палонных, энергетычная, харчовая і ядзерная бяспека.

«Гэта выклікі, якія неабходна пераадолець для бяспекі Украіны, Еўропы і свету. <…> Гэта адзіны шлях да сапраўднага міру», — перакананы ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Шоўмэн / Адказаць
19.11.2022
Мае рацыю
0
Грышка / Адказаць
19.11.2022
Прэзыдэнт Зяленскі мудрым чалавекам. Ён бачыць і разумее ясна. Расея ня хоча міру. Яна хоча больш часу, каб падрыхтавацца да вайны.
0
A / Адказаць
19.11.2022
Канец вайны - толькі тады, калі назва "расія" знікне з палітычнай карты.

Калі на месцы былой рф паўстануць незалежныя краіны: Якуція, Тувы, Дагестан і г.д..
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру