Фота: БелТА
— Як старшыня Партыі БНФ я быў запрошаны для ўдзелу ў ЗУМ-канферэнцыях экспертна-аналітычнага характару, дзе мелася адбыцца абмеркаванне пытання санкцыйнай палітыкі краін Захаду ў дачыненні да Беларусі. Як паслядоўны праціўнік санкцый супраць нашай краіны, я пагадзіўся ўдзельнічаць, каб данесці сваю пазіцыю, — сказана ў дакуменце, які прыводзіць «Спутнік».
Кастусёў адзначае, што толькі пасля арышту яму стала вядома пра сапраўдныя намеры іншых удзельнікаў пра падрыхтоўку дзяржперавароту.
— На жаль, мая пазіцыя і аргументы не былі пачутыя як падчас папярэдняга, так і судовага следства. У выніку я атрымаў пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі. Тым не менш, я настойваю на сваёй поўнай невінаватасці паводле прад’яўленага абвінавачання і ў гэты момант накіраваў апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны суд».
«Мама прасіла тату сысці з палітыкі». Дачка Рыгора Кастусёва пра бацькаву няволю ды трывожныя навіны з-за кратаў





