«Гэты чалавечак шмат каму дапамог, а цяпер патрабуе дапамогі сам», — пішуць пра Дзяніса ўдзельнікі гурта.

У жніўні 2021 г. Дзяніс вымушаны быў з’ехаць з Беларусі. Цяпер ён жыве ў Варшаве, працягвае займацца музычнай дзейнасцю.

«Калі не вылечыць захворванне — наступствы могуць застацца на ўсё жыццё. Магчыма, давядзецца перастаць іграць на дудзе, чаго мне вельмі не хацелася б.

Мая задача цяпер — вылечыцца. Я не ведаю, колькі будзе каштаваць поўны курс лячэння, і на колькі ён расцягнецца. Спадзяюся, што сродкаў хопіць для поўнай рэабілітацыі. Буду вельмі ўдзячны кожнаму за падтрымку!» — напісаў сам музыка.

Падрабязная інфармацыя, як дапамагчы Дзянісу, — па спасылцы.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1