«Мы имеем врагов внутренних. Мы имеем врагов внешних. Об этом нельзя забывать, товарищи, ни на одну минуту», — будуць чуць голас з моцным грузінскім акцэнтам наведвальнікі музейнай экспазіцыі ў інстытуце, калі падымуць тэлефонную трубку, размешчаную побач з бюстам савецкага дыктатара. Бюст, дарэчы, у інстытуце ўжо ёсць, набываць яго не плануюць.

Бюст Сталіна і яго голас, які можна пачуць праз тэлефон, з'яўляюцца часткай аб'екта «Утварэнне беларускай міліцыі і дзейнасць у даваенны перыяд». Акрамя гэтага, магілёўскія міліцэйскія педагогі плануюць падрыхтаваць аб'ёмную дыяраму «Гісторыя цялесных пакаранняў у Расійскай імперыі» і аб'ёмную дыяраму ці інсталяцыю «Грамадзянская вайна. Барацьба з бандытызмам у 20-я гады ХХ стагоддзя». 

Усяго на стварэнне гэтай выставы хочуць выдаткаваць 19 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
18
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16