Паводле слоў еўрачыноўніцы, у мінулым месяцы місія еўрапейскіх службаў дала станоўчае заключэнне аб далучэнні Балгарыі і Румыніі.

«Еўрапейскі парламент прыняў некалькі рэзалюцый у падтрымку пашырэння. Пераважная большасць галасуе за падтрымку.

Цяпер чэшскае старшынства плануе ўключыць яго ў парадак дня Рады па ўнутраных справах 8 снежня», — заявіла Ёхансан.

У той жа час і Еўрапейская камісія заклікала Раду ЕС прыняць неабходныя рашэнні, каб дазволіць Балгарыі, Румыніі і Харватыі стаць дзяржавамі Шэнгенскай зоны.

«На працягу многіх гадоў гэтыя дзяржавы-ўдзельніцы рабілі значны ўнёсак у забеспячэнне нармальнага функцыянавання Шэнгенскай зоны, у тым ліку падчас пандэміі і зусім нядаўна, калі сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнымі наступствамі вайны ва Украіне», — сказана ў заяве Еўракамісіі.

Цяпер у Шэнгенскую зону ўваходзяць 22 дзяржавы і чатыры асацыяваныя ўдзельнікі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0