Лідзія Аляксандрава-Зорына
«Я не звязваю гэтую сітуацыю з вайной Расіі супраць Украіны, але звязваю яе з экстрэмальна нізкім узроўнем прафесіяналізму шведскага міграцыйнага бюро. Тут вядзецца размова пра цалкам відавочную сітуацыю ўз'яднання сям'і. Мы жанатыя, у нас агульнае дзіця. Я — грамадзянін Швецыі, наша дзіця нарадзілася ў Швецыі», — паведаміў у каментары «Еўрарадыё» Дзмітрый Плакс.
Максіміліян, сын Дзмітрыя Плакса і Лідзіі Аляксандравай-Зорынай
Дзмітрый Плакс стала жыве ў Стакгольме з 1997 года, супрацоўнічаў са Шведскім Радыё, заснаваў і ўзначальваў на ім Беларускую службу. Ён адзін з галоўных перакладчыкаў шэдэўраў шведскай літаратуры на беларускую мову.
У 2019 годзе Дзмітрый Плакс страціў старэйшага сына Пятра. Хлопца засеклі сякерай на марскім узбярэжжы Швецыі. 16-гадовы падлетак памёр, нягледзячы на намаганні дактароў. Супрацоўнікі шведскага міграцыйнага бюро ведаюць гэту гісторыю. Толькі сям'я дапамагла паважанаму літаратару, драматургу і радыёпрадзюсару падняцца на ногі пасля здарэння.





