Андрэя Каспаровіча затрымалі 28 верасня 2022 года. Па матэрыялах абвінавачвання, ён 22 студзеня 2021 года пасля прагляду ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» публікацыі з выявай Лукашэнкі ў вайсковым мундзіры на пярэднім плане і выявай свастыкі — на заднім, размясціў гэты малюнак на сваёй адкрытай старонцы. Таксама ён пакінуў запіс, што «ўлада карыстаецца нацысцкай ідэалогіяй, і наша краіна не з'яўляецца дэмакратычнай».

Таксама ён нібыта наўмысна размясціў на сваёй старонцы выяву дзяржаўнага сцяга Беларусі ў цэнтры свастыкі, выкананай у форме крыжа, што кваліфікавалі як здзек са сцяга.

Сваю віну ў судзе Каспаровіч цалкам прызнаў і публічна прынёс Лукашэнку прабачэнні.

У выніку суд прызнаў яго вінаватым і па адным артыкуле, і па другім, і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. 

Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, дзяржабвінаваўцам быў старшы памочнік пракурора Аляксандр Ярашэвіч.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11