Справу разглядала суддзя Юлія Шут.

Па матэрыялах абвінавачання, Стасюлевіч і Марвіна, даведаўшыся з інтэрнэту аб запланаванай у Мінску акцыі пратэсту, у адзін з вераснёўскіх дзён прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, рухаліся ў складзе калоны па тэрыторыі горада Мінска, у тым ліку на праезнай частцы і паблізу праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна, пры гэтым Стасюлевіч публічна выкрыкваў лозунгі, блакаваў і загароджваў шлях транспартным сродкам.

Акалічнасцю, якая абцяжарвае адказнасць абвінавачаных, судом прызнаецца здзяйсненне злачынства асобай, якая раней учыніла якое-небудзь злачынства, і яшчэ не скончыўся тэрмін даўнасці за папярэдняе злачынства. Падчас суда высветлілася, што і Мацвей, і Анастасія раней былі пакараныя па гэтым самым артыкуле — ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Суд прызнаў іх вінаватымі і прызначыў абаім пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады (хатняя хімія).

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3