Судовы працэс вядзе суддзя Наталля Лобан, якая зусім нядаўна, 26 верасня, была прызначана суддзёй на 5 гадоў. 

Мядзведскага затрымалі 2 верасня 2022 года, а ўжо 6 верасня з'явілася відэа з затрыманнем Дзмітрыя, у якім ён паведамляе, што ў 2020 годзе знаходзіўся ў чаце «Ліда 97%», дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама пісаў аб сваіх дзеяннях у плане «Перамога».

Па версіі сілавікоў, мужчына заклікаў да забастоўкі, пратэстаў, а таксама прапаноўваў арганізаваць дыверсіі на чыгунцы.

Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

ч. 1 арт. 309 КК — наўмыснае псаванне транспартнага сродку ці шляхоў зносін;

ч. 1 арт. 342 КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

ч. 1 арт. 368 КК — абраза прэзідэнта.

Судовы працэс праходзіць у адкрытым рэжыме.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4