Скрыншот з відэа
Сваякі вязняў інфармуюць «Нашу Ніву», што Акрэсціна перапоўненае. «Лавіна затрыманняў. Месцаў на Акрэсціна няма. Дэталі зразумець складана», — пацвердзіў гэту інфармацыю адзін з адвакатаў.
Людзей трымаюць у камерах, дзе вязняў у 2-6 разоў больш за колькасць нараў.
Затрыманых па-ранейшаму катуюць нясцерпнымі ўмовамі ўтрымання, адсутнасцю базавых гігіенічных і бытавых рэчаў, а таксама медыцынскай дапамогі.
Цесната і ўмовы выклікаюць імгненны распаўсюд рэспіраторных хвароб.
«Каго прывозяць з ГУБАЗіКа, тыя ўсе сінія», — дадаюць іншыя суразмоўцы.
«Нашай Ніве» вядомыя назвы трох кампаній, супрацоўнікі якіх амаль у поўным складзе трапілі на Акрэсціна.
Па якім прынцыпе выбіраюць аб'екты затрыманняў гэтым разам — да канца не зразумела. Адна з асноўных прыкмет — затрыманыя ўжо праходзілі праз суткі з 2020 года.
Большасць затрыманых праходзіць па базе «БЕСпарадкі» як людзі, якія ўжо прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці па арт. 23.34 у 2020—2021 гадах.
Паводле нашай інфармацыі, многія атрымліваюць «кругавыя суткі» — калі чалавека катуюць шматразовымі прысудамі па 15 сутак.
Калі ў затрыманых знаходзяць фота з пратэстаў, дзе яны стаяць на дарозе, адразу заводзяць крымінальную справу.
Важна, каб механізмы масавых рэпрэсій і імёны катаў дакументаваліся. Знаходзьце, калі ласка, магчымасць перадаваць гэтую інфармацыю ў СМІ ці праваабаронцам.
Нагадаем, што дасылаць можна нам у тэлеграм-бот або на [email protected]. А найлепш — тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы асабіста ведаеце. Можна гэта рабіць не наўпрост, а праз вашых родных ці сяброў, якія жывуць за мяжой.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
«Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу». Мовазнаўца Гаранін напісаў пра свае суткі на Акрэсціна
Стала вядома, якім кодавым словам лукашысты называюць палітычных
Як выглядаюць жоўтыя біркі, якія вешаюць палітычным у калоніях






Зноў жа, вобшукі, допыты, афармленне - занятак працаёмкі, а гестапаўцаў па-ранейшаму небагата...
Тым не менш, выконваць рацыянальныя меры бяспекі безумоўна варта. Дык не грэбуйма!