Дзмітрый Сасноўскі. Фота: БелТА

Дзмітрый Сасноўскі. Фота: БелТА

Ім інкрымінуюць тры эпізоды — спроба падрыву вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў, нагадвае «Вясна».

Сёння мусілі адбыцца спрэчкі бакоў, але раптоўна ў закрытым рэжыме дапыталі інжынера вайсковай часці ў Вілейцы і абвясцілі перапынак, каб пракурор падрыхтаваў новае абвінавачванне адзінаму фігуранту, які не прызнаў віну па справе, — Дзмітрыю Сасноўскаму. 

Адзін з артыкулаў абвінавачання перакваліфікаваны з «падрыхтоўкі тэракту» на «тэракт» — гэта датычыцца замаху на прапагандыста Рыгора Азаронка.

Дзмітрый не прызнаў віну. Падчас дачы паказанняў Сасноўскі плакаў і заявіў, што ў злачынства ў дачыненні да Азаронка яго ўцягнулі падчас следчага эксперыменту. Ён таксама заявіў суду, што пасля затрымання каля дома Азаронка да яго «ўжывалі гвалт і катаванні, прымусілі напісаць чыстасардэчнае прызнанне».

На першым пасяджэнні, калі суд высвятляў яго асобу, ён заявіў, што хоча адмовіцца ад грамадзянства Беларусі, таму што «не мае дачынення да тэрарызму». 

У справе 15 тамоў. Следства праводзіў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Абвінавачаным пагражаюць вялікія тэрміны зняволення. Усе фігуранты ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.

Чытайце таксама:

«Справа АГСБ»: як КДБ арганізоўваў «тэракты»

Абвінавачаны ў нападзе на Азаронка расказаў пра катаванні пасля затрымання

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1