Менавіта ўкраінскія вайскоўцы першымі чуюць праўду пра захопнікаў і іх злачынствы на акупаваных тэрыторыях. Мясцовыя абдымаюць вайскоўцаў і не вераць, што жахі акупацыі скончыліся. У сеціве ўжо з'яўляюцца першыя відэа з вызваленых пасёлкаў.

На відэа жыхары вёсак і пасёлкаў не стрымліваюць эмоцый і слоў. Расказваюць, што давялося перажыць нямала. Акупанты не шкадавалі агню і знішчалі пасёлкі. У выніку — разбураныя дамы, страчаныя жыцці, паламаны лёс.

Украінскія вайскоўцы просяць людзей некаторы час яшчэ пасядзець у сховішчы.

На што мясцовыя ім адказваюць: «Нічога — мы ўжо столькі нацярпеліся».

«Сыночкі, дзякуй вам», — гавораць людзі.

Жыхары цалуюць і абдымаюць воінаў. А таксама расказваюць пра зверствы, якія тварылі расіяне.

Клас
122
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0