Паводле яго слоў, «асяроддзе бяспекі ў Еўропе зведала істотныя змены», і Еўрасаюзу неабходна адаптаваць абаронную палітыку да новых умоў.

«Мы павінны адаптаваць нашу сістэму мабільнасці для нашых войскаў, каб мы маглі хутка транспартаваць і разгортваць нашы ваенныя магчымасці», — сказаў Барэль.

Ён таксама падкрэсліў, што магчымасць хутка перавезці сілы з адной часткі ЕС у іншую, у асноўным з захаду на ўсход, з'яўляецца «крытычна важнай» для абароны ЕС.

Паводле яго слоў, Еўрасаюз падключыць Балканы, Малдову і Украіну да праектаў па павелічэнні ваеннай мабільнасці для хуткага разгортвання баявых сіл.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2