Марк Цукерберг. Фота: AP Photo / Nick Wass, File

Марк Цукерберг. Фота: AP Photo / Nick Wass, File

Гэта першае маштабнае скарачэнне штату ў гісторыі кампаніі, якое адбываецца следам за першым у яе гісторыі прыпыненнем найму новага персаналу.

Пад скарачэнне трапіць прыблізна 13 % штату кампаніі. Звольненым супрацоўнікам Цукерберг паабяцаў кампенсацыю ў памеры заробку за 3,5 месяцы (16 тыдняў) + аднаго тыдня за кожны год працы ў кампаніі.

У кастрычніку акцыі карпарацыі абрынуліся на 20 % пасля публікацыі квартальных звестак, якія зафіксавалі зніжэнне выручкі і росту выдаткаў амаль на 20 %.

У сваім лісце Цукерберг заявіў, што на фоне пандэміі каранавіруснай інфекцыі ён пераацаніў рост попыту на анлайн-тэхналогіі і павялічыў інвестыцыі, а таксама згадаў пра спад эканомікі і скарачэнне рэкламных бюджэтаў.

З пачатку 2022 года акцыі Meta ўпалі больш чым на 70 %. Кампанія ўпершыню ў сваёй гісторыі сутыкнулася са скарачэннем колькасці ўнікальных карыстальнікаў фэйсбука.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1