Фота: Офіс Ціханоўскай

Фота: Офіс Ціханоўскай

Франак Вячорка кажа, што няма сэнсу прывязвацца да выбарчых цыклаў. У 2020 годзе фактычна выбары не адбываліся, Ціханоўская прысягу не прымала. А яе легітымнасць скончыцца з выкананнем яе місіі. Яе ж місія, кажа дарадца Ціханоўскай, — гэта правядзенне новых выбараў.

«Можа так адбыцца, што гэтая місія скончыцца раней, напрыклад, калі выйдуць палітычныя лідары з турмаў, загляне сонейка ў наша аконца, пачнецца свята на нашай вуліцы. Магчыма, роля Ціханоўскай як пераходнага лідара Беларусі ўжо і не будзе патрэбная, таму што новыя людзі возьмуць адказнасць.

А можа стацца так, што будзе зацяжная вайна, і ёй [Ціханоўскай] трэба будзе працягваць берагчы гэту беларушчыну і Беларусь, няхай у выгнанні», — кажа Вячорка.

Паводле яго, прывязвацца да нейкага выбарчага цыкла няма ніякага сэнсу, таму што мы з выбарчых цыклаў у 2020-м годзе выйшлі.

«І зараз чакаць, што ў 2025 годзе будзе новы шанец для Беларусі, гэта значыць — нічога не рабіць. Шанец можа з’явіцца заўтра, а можа — праз год. Але не ўпісваемся ў гэтыя цыклы, не будуем вакол іх нейкія тэорыі, калі заканчваецца легітымнасць Ціханоўскай», — сказаў Вячорка.

Клас
87
Панылы сорам
10
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1