Паводле чыноўніка, сёння ў Добрушы ўжо выпускаецца кардон, які будзе асновай тэтрапаку. Але ў Беларусі пакуль «няма кампетэнцый» для вытворчасці такой упакоўкі, таму трэба шукаць інвестара з тэхналогіямі, растлумачыў Пшэнны.

«У свеце ёсць усяго 5-6 кампаній, якія ведаюць сакрэты вытворчасці тэтрапаку, таму мы прыцягваем індыйцаў і кітайцаў па схеме «мы гатовыя даць сыравіну, а вы вырабіце ўпакоўку», — расказаў намеснік старшыні дзяржканцэрна.

Другі кірунак — праца з кампаніяй TetraPak у Расіі, якая раней цалкам забяспечвала беларускі рынак. Яна аднавіла вытворчасць пасля двух месяцаў прастою і гатовая купляць у Беларусі кардон у абмен на гарантыю таго, што цалкам забяспечыць тэтрапакам беларускі рынак, паведаміў Пшэнны.

У выніку на разглядзе два варыянты: арганізацыя сумеснай вытворчасці ў Беларусі ці пагадненне з Расіяй, падсумаваў чыноўнік.

Тым часам днямі стала вядома, што на прадпрыемстве «Бабуліна крынка» з-за адсутнасці ўпакоўкі вяршкі ўжо разліваюць у тэтрапакі, прызначаныя для шакаладнага кактэйлю.

Чытайце таксама:

На «Бабулінай крынцы» вяршкі разліваюць у тэтрапакі з-пад шакаладнага кактэйлю. І гэта не памылка!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Хата з краю / Адказаць
08.11.2022
Так здаецца ж у Бярозе ёсць сучаснае iмпартазамяшчальнае прадпрыемства па выпуску тэтрапакаў. Што з iм?
2
Хамутовіч Связбей Рыгоравіч / Адказаць
08.11.2022
Колы ёсць, коні ёсць, вазы ёсць, а ў хамутах дурні стаяць))) бугага
0
кудесница леса / Адказаць
08.11.2022
не ідзе ў мяне з галавы гэта... youtu.be/6rqjfI8CbyY?t=250
"это уже не шутка. если кто-то из латышей хочет заготовить дрова (там они очень дороги), пожалуйста к нам. бригады. мы им выделим место. пускай вырубают"

наша прырода (лясы), нашы людзі (іх культура, інтэлект) - асноўнае наша багацце. ад шчырых беларусаў ліха пазбаўляюцца... зараз і лясы пойдуць направа і налева, што не павыкасілі яшчэ... эх, гуляй цыганская душа
арабы сабе рубяць на польскай мяжы... латышы - хай рубяць сабе... кітайцы сабе... а беларусу галінку апалую нельга падняць у лесе

Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру