Як паведамілі ў кампаніі, цяпер за бесперабойную працу 4G «адказвае» дыяпазон 1800 МГц, які забяспечвае населеныя пункты сувяззю чацвёртага пакалення. А частоты 2600 МГц дазволяць павялічыць ёмістасць сеткі — колькасць абанентаў, якія карыстаюцца ёй адначасова.

Каб праверыць працу пры максімальных нагрузках, А1 і падарыў абанентам тыдзень бясплатнага інтэрнэту без абмежаванняў па аб'ёме і хуткасці. Для гэтага неабходна актываваць акцыйны пакет безлімітнага інтэрнэту «Спампуй увесь інтэрнэт!» для выкарыстання ў сетцы 4G.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1