Мост ад Зыбіцкай да былой 2-й гарадской бальніцы быў запланаваны ў рамках забудовы гатэля Hilton, які з'явіўся на месцы былой бальніцы ў сценах Траецкага манастыра базыльянак (ён быў узведзены на Траецкай гары ў 1630 годзе).

Мост яшчэ толькі праектаваўся кампаніяй Varabyeu Partners, і да яго ўжо прыляпілася назва «ржавы»: агароджа выканана з картэнавай сталі, колер якой нагадвае ржу. Насамрэч матэрыял не стары, і, як распавядалі спецыялісты, яго павінны пакрыць адмысловым саставам, дзякуючы якому сталь не будзе разбурацца ад карозіі.

Мост атрымаўся даволі стромкі па ўздыме, каб гарадскія службы маглі чысціць пойму Свіслачы і спакойна праязджаць пад збудаваннем. Адсюль ідэя з падагрэвам і антыслізготным пакрыццём. Шырыня канструкцыі — 3,7 метра.

Так мост выглядаў 13 кастрычніка, праз некалькі дзён пасля адкрыцця. Чаму цяпер праход па ім закрыты, не зразумела.

Чытайце таксама:

«Найлепшая вуліца» ў Мінску закрылася ўсяго праз пару месяцаў пасля адкрыцця

У Расіі з'явілася копія вядомага мінскага бара «Сіняя каза». Сплагіяцілі літаральна ўсё

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру