«Мы яшчэ раз выразна заяўляем, што ніколі не мелі дамоваў з Расіяй і не плануем рабіць гэта ў будучыні», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве, перададзенай Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам Паўночнай Карэі (KCNA).

Паўночнакарэйскія ўлады таксама заявілі, што чуткі пра такія пагадненні паміж Пхеньянам і Масквой з'яўляюцца спробай ЗША запляміць рэпутацыю КНДР.

На мінулым тыдні каардынатар па стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі заявіў, што Пхеньян таемна пастаўляе ў Расію артылерыйскія снарады.

«Наша інфармацыя сведчыць пра тое, што КНДР таемна пастаўляе Расіі для вайны ва Украіне значную колькасць артылерыйскіх снарадаў, пры гэтым хаваючы сапраўднае месца прызначэння паставак зброі, спрабуючы стварыць бачнасць таго, што яны накіроўваюцца ў краіны Блізкага Усходу або Паўночнай Афрыкі», — казаў Кірбі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0