Арыгінальны Super Mario Bros. — адна з самых вядомых камп’ютарных гульняў у свеце. Сімпатычны італьянскі водаправодчык намагаецца выратаваць сваю каханую прынцэсу. На шляху да яе, апроч незлічонай колькасці ворагаў, яшчэ няма магчымасці захоўваць гульню. Калі будуць выкарыстаныя ўсе жыцці, гульня скончыцца. І прыйдзецца зноў пачынаць з нуля — на ўзроўні 1-1, нават калі апошняе трэцяе жыццё было згублена на ўзроўні 8-4. Прынамсі, так мы думалі ў дзяцінстве.

Мільёны дзяцей гулялі ў Super Mario Bros. па гэтых правілах, і мільёны засмучаліся з-за паражэнняў. Але аказалася, што не было неабходнасці паўтараць усю гульню кожны раз, калі вы прайгравалі, піша Lifehacker.

З 1985 года і дагэтуль вы маглі перазапусціць узровень, у якім загінулі, незалежна ад таго, колькі «геймовераў» у вас было.

Гэты трук працуе з любой версіяй арыгінальнай гульні Super Mario Bros., так што вы можаце паспрабаваць гэта самі. Наступны раз, калі страціце ўсе жыцці, дазвольце гульні вярнуцца да галоўнага экрана. Утрымлівайце націснутай кнопку A, затым націсніце Start — гульня перазапусціцца на першым узроўні апошняга свету, у якім вы загінулі, а не пачнецца з узроўню 1-1.

Гэта азначае, што калі вы «загінулі», напрыклад, у cвеце 7-3, вы пачняце з 7-1.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Satan / Адказаць
09.11.2022
Вангую следующей новостью будет хелп как запускать игры с кассет для ZX Spectrum/Байт с защитой Церикопик на Win. *Был недавно в музее Коперника в Варшаве с дитём и там есть стенд с названием "археологические раскопки" Среди прочих артефактов были и кассеты, некоторые дети останавливались и читали что это за фигня такая странная
0
Вольны / Адказаць
09.11.2022
Няведанне гэтага нарадзіла шэрагі Марыо-ніндзя-тэрмінатараў, якія маглі прайсці гульню за раз і без памылак. Так гартаваліся пакаленні, ня тое, што цяпер...
2
Мінак / Адказаць
09.11.2022
віншую аўтара з пакупкай 8-біткі, але ўсе гэта выдатна ведалі. прынамсі, сярод маіх знаёмых не было тых, хто ня ведаў.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру