Гаворка ідзе пра вадкасці з утрыманнем метанолу ў канцэнтрацыі больш за 0,05 аб'ёмнага працэнта.

Раней была ўведзеная часовая санітарная мера толькі на антыабледзяняльныя вадкасці. Але ў працэсе праверак высветлілася, што пад выглядам «незамярзаек» прадаюць і супрацьгалалёдныя рэагенты.

Вытворцы ідуць на розныя хітрыкі. Напрыклад, выпускаюць падобныя ўпакоўкі. Таксама на этыкетках робяць акцэнт на некаторых уласцівасцях, падобных да шклоачышчальнікаў.

Пры гэтым асноўны кампанент гэтых вадкасцяў — метанол. А гэта значыць, што яны не павінны выкарыстоўвацца ў якасці шклоачышчальніка для аўтамабіляў.

У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама расказалі, што за тры першыя месяцы гэтага года з продажу было вынята больш за шэсць тысяч адзінак небяспечнай прадукцыі. А з надыходам халадоў санітарна-эпідэміялагічная служба працягне пільныя праверкі так званых «незамярзаек».

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0