Крыніца CNN, знаёмая з сітуацыяй, паведаміла, што рашэнне адкласці новую функцыю было прынятае праз дзень пасля таго, як платформа запусціла абноўленую версію свайго дадатка для iOS. 

Верыфікаваныя акаўнты звычайна выкарыстоўваюцца знакамітасцямі, палітыкамі, брэндамі і арганізацыямі, каб чытачы маглі бачыць, што ўліковы запіс сапраўды належыць гэтай асобе або арганізацыі.

Новы ўладальнік Twitter Ілон Маск вырашыў даць магчымасць атрымаць «сінюю птушачку» ўсім карыстальнікам за штомесячную плату. Гэта спадабалася далёка не ўсім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0