Па папярэдніх звестках, на борце знаходзіліся 49 пасажыраў і чатыры члены экіпажа, выратавана 15 чалавек, перадае Tanzania Business Insight. На месца здарэння была накіравана выратавальная каманда.
Самалёт кампаніі Precision Air накіроўваўся з Дар-эс-Салама ў Букобу, рэйс PW 494. Капітан самалёта — Бурухані Рубага, дасведчаны лётчык, які прапрацаваў у авіякампаніі больш за 20 гадоў. Самалёту 12 гадоў, яго мадэль — ATR42-500.
Precision Air — найбуйнейшая прыватная авіякампанія Танзаніі.





