Фота: БелТА

Фота: БелТА

Затрыманні ў Акадэміі навук адбыліся на мінулым тыдні.

«Нашай Ніве» вядома, што затрымліваліся трое навукоўцаў з Інстытута біяарганічнай хіміі навукова-прамысловага цэнтра «ХімФармСінтэз». Іх адпусцілі, але ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 

Была затрыманая супрацоўніца Фізіка-тэхнічнага інстытута. Як мінімум адно затрыманне адбылося ў прэзідыуме НАН.

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі прыходзілі таксама ў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Гэта, магчыма, адбылося раніцай 26 кастрычніка.

У Інстытуце філасофіі ў супрацоўнікаў правяралі тэлефоны: праглядалі фотагалерэю і тэлеграм. Тое ж самае рабілася і ў іншых акадэмічных інстытутах.

Яшчэ ў адным інстытуце сілавікі размаўлялі з супрацоўнікамі ў кабінеце дырэктара. Размова вялася сам-насам. Людзей забіралі з працоўных кабінетаў і лабараторый без папярэджання. Некаторым супрацоўнікам прапаноўвалі супрацу з сілавікамі.

Частку затрыманых завезлі на допыт у Камітэт дзяржаўнай бяспекі і пазней адпусцілі. Частку, як мінімум 5 ці 6 чалавек, адправілі на суткі на Акрэсціна.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
6