Так, камісія пастанавіла, што адвакат Людміла Асіеўская не можа выконваць свае абавязкі «з прычыны недастатковай кваліфікацыі», хоць дагэтуль яна працавала адвакатам шмат гадоў і нічога ёй не замінала.

Таксама прынятыя пастановы аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзій у дачыненні яшчэ да дзевяці адвакатаў. Уладзіміра Ангельскага, Вікторыю Гулькову, Аляксандра Емяльяненку, Атары Жукава, Міхаіла Макарава і Анастасію Сагановіч такая доля спасцігла «ў сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за здзяйсненне правін, несумяшчальных са званнем адваката», а Алена Грыбок, Сяргей Кішанёў і Дзмітрый Міроненка таксама нібыта не маюць патрэбнай кваліфікацыі.

Масавае пазбаўленне адвакатаў ліцэнзій на ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці ў апошнія гады прымяняецца перадусім па прычыне іх заангажаванасці ў абарону палітычных зняволеных.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13