У 2020 годзе былі ліквідаваныя Лёзненскае і Полацкае райспажыўтаварыствы, у 2021-м — Аршанскае, Браслаўскае і Шумілінскае, а ў 2022-м — Глыбоцкае, Талачынскае і Міёрскае. Гарадоцкае райспажыўтаварыства цяпер праходзіць працэс ліквідацыі.
У склад Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства на сёння ўваходзіць усяго 7 дзеючых філіялаў (райпо). Такім чынам, за два апошнія гады ліквідавана больш за палову райспажыўтаварыстваў вобласці.





