Уладзіміру Лайкову было 69 гадоў, з 1979 года ён працаваў дырэктарам Мётчынскай адукацыйна-выхаваўчай установы «Школа-садок» на Барысаўшчыне, быў кіраўніком музея «Літаратурны космас Мётчы».

Гэты апантаны педагог неаднаразова згадваецца ў дзённіках Рыгора Барадуліна. У адным з запісаў з сярэдзіны 1990-х паэт напісаў:

«У Мётчу да Уладзіміра Лайкова. Утульная, чыстая, з памытай падлогай школа. Як са сну. Усё, як дома. Літмантаж. Шчырыя школьнікі. Заядла беларускія настаўніцы. Уся школа галасавала за Зянона. У Лайкова да здзіву чысты беларус сынок Янка. Дачушка Аліна — студэнтка беларускага аддзялення ўніверсітэта. Добра, што ёсць яшчэ такія куткі беларускасці. Шчырае застолле, як некалі ў нас дома. Дзякуй Уладзіміру за ягоны клопат пра будучыню нацыі. Шкада, што гэтакіх дырэктараў школаў мала…»

«Да апошняга Уладзімір Лайкоў апекаваўся сваім духоўным набыткам, каб як мага ў лепшым выглядзе перадаць свой «касмічны музей» нашчадкам-землякам. Усім нам. Няхай знойдзе душа ягоная спачын на Нябёсах», — напісаў пра яго смерць Язэп Янушкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
44
Абуральна
0